Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/90

Гэта старонка не была вычытаная

ханьне робіцца ўсё часьцей і часьцей, цела дрыжыць, усё нутро ў руху, на твары і на лысіне такое адчуваньне, як-бы на іх садзіцца павуціньне.

Што рабіць? Паклікаць сям’ю? Не, ня трэба. Я не разумею, што будуць рабіць жонка і Ліза, калі ўвойдуць да мяне.

Я хаваю галаву пад падушку, заплюшчваю вочы і чакаю, чакаю… Плячам маім холадна, яны нібы ўгінаюцца ў сярэдзіну, і такое ў мяне пачуцьцё, як быццам сьмерць падойдзе да мяне абавязкова ззаду, цішком…

— Ківі-ківі! — чуецца раптам піск у ночнай цішыні, і я ня ведаю, дзе гэта: у маіх грудзях або на вуліцы.

— Ківі-ківі!

Божа мой, як страшна! Выпіў-бы яшча вады, але ўжо боязна адплюшчыць вочы і баюся падняць галаву. Жах у мяне несьвядомы, жывёльны, і я ніяк не магу зразумець, чаму мне страшна: ці таму, што хочацца жыць, ці таму, што мяне чакае новае, яшчэ нязьведаная боль.

Наверсе за стольлю нехта ні то стогне, ні то сьмяецца… Прыслухоўваюся. Трохі пачакаўшы, на ўсходцах чуюцца крокі. Нехта сьпяшаючыся ідзе ўніз, потым зноў наверх. Праз хвіліну крокі зноў чуюцца ўнізе; нехта спыняецца каля маіх дзьвярэй і прыслухоўваецца.

— Хто там? — крычу я.

Дзьверы адчыняюцца, я сьмела расплюшчваю вочы і бачу жонку. Твар у яе зблажэлы і вочы заплаканыя.