Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/92

Гэта старонка не была вычытаная

— Супакойся, дзіця маё, бог з табой, — кажу я. — Ня трэба плакаць. Мне самому цяжка.

Я стараюся ўкрыць яе, жонка дае ёй піць, і абое мы бяз ладу таўчомся каля пасьцелі; сваім плячом я штурхаю яе ў плячо, і ў гэты час мне ўспамінаецца, як мы калісьці купалі нашых дзяцей.

— Ну, дапамажы-ж ёй, дапамажы! — моліць жонка. — Зрабі што-небудзь.

Што-ж я магу зрабіць? Нічога не магу. На душы ў дзяўчынкі нейкі цяжар, але я нічога не разумею, ня ведаю і магу толькі марматаць:

— Дармо, дармо… Гэта пройдзе… Сьпі, сьпі…

Як знарок, на нашым дварэ чуецца раптам як сабака завыў, спачатку ціха і нерашуча, потым моцна, у два галасы. Я ніколі не надаваў значэньня такім прыкметам, як сабачае выцьцё або крык соў, але цяпер сэрца маё балюча сьціскаецца, і я сьпяшаюся растлумачыць сабе гэта выцьцё.

«Глупства»… — думаю я. — «Уплыў аднаго організму на другі. Маё вялікае напружаньне нэрваў перадалося жонцы, Лізе, сабаку, вось і ўсё. Гэтай перадачай тлумачацца прадчуваньні, прадбачаньні»…

Калі я, трохі пачакаўшы, варочаюся да сябе ў пакой, каб напісаць Лізе рацэпт, я ужо ня думаю пра тое, што хутка памру, але проста на душы цяжка, маркотна, так што нават шкода, што я не памёр раптоўна. Доўга я стаю пасярод пакою нярухома і прыгадваю, чаго-б тут прапісаць Лізе, але стогны за стольлю