Старонка:Нявольнічы карабель (1933).pdf/2

Гэта старонка не была вычытаная

Штодня памірала ў сярэднім два,
А сёньня аж сем сканала.
Мужчын чатыры, жанчын тры…
Я стратам вяду аналы.
Нябожчыкаў сам я спачатку ўскрываў.
Каб гэтыя шэльмы ня сталі
Прыкідвацца мёртвымі, а тады
Мы кідалі іх у хвалі.
Я з мёртвых заўсёды скідаў кайданы
І — тут мой мэдычны напрамак —
Загадваў трупы кідаць за борт
На заўтрашні дзень, пад ранак.
Адразу тады ўсплывуць з глыбінь
Акулы, закруцяцца ў танцы…
Нэгрыцянскае мяса любяць яны,
Гэта — мае ўтрыманцы.
Яны плывуць за намі ўсьлед —
Аж толькі схаваецца бераг.
Шэльмы чуюць пах мерцьвякоў
І сьпяшаюцца на вячэру.
Гэта забаўна наглядаць,
Як хапаюць яны ўкучы —
Тая ногі, гэтая галаву,
А тыя — глытаюць анучы.
Як зьнікне ўсё, здаволена б‘юць
Яны хвастамі ў барты нам
І хочуць, я мысьлю, падзякаваць
За ежу належным чынам“.
„Але, — уздыхае Мінэр ван Кок, —
„У гэтым знаўца вы там —
Скажэце, як мне сьмяротнасьць зьмягчыць —
Яна пахне дэфіцытам“.
Адказвае доктар: "З уласнай віны
Багата чорных сканала…
Брыдкім сваім пахам паветра яны
Атруцілі ў труме памалу.
Яшчэ з мэлянхоліі іншыя мруць —
Сумуюць па нечым, па некім…
Паветра і музыка з танцамі — вось,
Я мысьлю, найлепшыя лекі.
„Вось гэта рада! — крычыць ван Кок. —
„Вы, мой эскулапе слаўны,
Разумны, як той Арыстотэль, што
Быў Аляксандраў настаўнік.
Сам таварыства прэзыдэнт
Па гадоўлі дэльфінных цюльпанаў
Ня варты паловы вашых мазгоў,
Ходь і дужа адукаваны.