Старонка:Нявольнічы карабель (1933).pdf/3

Гэта старонка не была вычытаная

Аркестраў! На палубу чорных сагнаць.
Заскачуць яны перад намі.
А тых, якіх скокі не разьвесяляць,
Мы будзем лячыць бізунамі“,

II

З сіняга неба тысячы зор
Глядзяць у тузе здалёку.
Разумная, буйная кожная з іх,
Як прыгожай жанчыны вока.
На мора глядзяць яны… Мора вакол
У пурпуры ўсё ўспаласкала,
Фосфарасцэнцыяю гараць
І туркочуць хвалі ласкава.
Ніводнага ветразя на караблі
Не узьнята. Ляжаць яны з краю.
На палубе цьмяна гараць ліхтары.
Вясёлая музыка грае.
Штурман па скрыпцы смыкам вядзе, —
На флейце грае кухар,
Б'е ў бубен юнга, што сілы ёсьць,
Дзьме ў сурму доктар, што духу.
Багата нэграў, мужчын і жанок
Скачуць, галосяць зычна,
Крычаць, як вар'янты, і ў кожны падскок
Зьвіняць кайданы іх музычна.
Напаў на нэграў вясёлы шал.
Абняўшы каханка палка,
Стогне, і енчыць, і paве,
Чарнатварая вэсталка.
Наглядчык тут за „Maitre des plaisirs“
Лупцуе сьмяротным боем
Павольных танцораў, каб танца тэмп
Вясёлым веяў настроем.
І дзін-дзін-дон і тра-ля-ля-ля…
Вылазяць з падводных склепаў
На шум страшыдлы глыбінь вадзяных,
Што спалі глуха і сьлепа.
Акулы санлівыя ўгору ўсплылі,
Іх сотні навокал налічыш.
Глядзяць яны зьдзіўлена на карабель,
Зьбянтэжана ўзьняўшы абліччы.
Яны заўважаюць, што сьнедаць ня час,
Яны пазяхаюць. Іклы
Тырчаць у іх з пастак. І кожны ікол
З пілу вастрынёй, напрыклад.
І дзінь-дзінь-дон і тра-ля-ля-ля…