Старонка:Нявольнічы карабель (1933).pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная

Канца ня відаць разгулу.
Даўно нецярпліва самі сябе
У хвасты кусаюць акулы.
Ня любяць музыкі, здэцца, яны,
Як шмат хто іхняга тону.
А ўсё, хто ня любяць яе — свалата, —
Казаў паэт Альбіёна,
І дзін-дзін-дон і тра-ля-ля-ля…
Канца ня відаць разгулу.
Стаіць ля фокмачты Мінар ван Кок,
Рукі ўзьняўшы ў маліцьве чулай.
„О, божа! Хрыстом прашу — пашкадуй
Грэшнікаў чорных галовы.
Ня злуйся на іх, бо ты-ж ведаеш сам —
Дурныя яны, як каровы.
Пакінь жыцьцё ім, хрыстом прашу,
Што крыж нёс за ўсіх нас крывавы…
Бо калі не пакінеш мне трыста штук,
Дык згіне уся мая справа“.

Пераклад з ням. мовы
Ю. ТАЎБІНА

|}