Старонка:Окліч.pdf/2

Гэта старонка не была вычытаная

ўсіх статутоу; вось, гэта і ёсць культурны народ. А у Прусоx [1] блізка на кожным кроку сустрэнеце надпісы, чаго ня можна рабіць, з якога боку трэба ісьці і т. д., сустрэнеце скрось параграфы, статуты, законы, ў каторых і аб найменшых, і аб самых дзікіх праступках; адным словам зразу відаць, што там жыве цывілізованы народ. Папраўдзі, у Прусох цывілізація нават гэтак нарыхтавана, як бадай нігдзе. Але тымчасам бывало, што прускіе салдаты, каб папрабаваць сваю стрэльбу, ці добра бье, стрэлялі да нагроу (чорных людзей) у сваіх колоніях, а ізноў вучыцелі у школах катавалі дзяцей за тое, што хацелі вучыцца рэлігіі не па немецку, а ў роднай, бацькоўскай мові. Гэткіе нялюдзкіе паступкі могуць быць у народзе цывілізованым, але з малой культурай.

Агульне кажучы, цывілізація датыкае варункоў грамадзянскаго жыцьця, а культура — гэта як-бы ўнутраны зьмест. Адміністрація гасударства, гандаль, суды, дарогі і т. д. — гэта ўсё інстытуціі цывілізаціі; культурнымі яны толькі тады зробяцца, калі чыноўнікі ня будуць на тое, каб браць хабары, а на тое, каб акуратна рабіць, што да іх належыць; калі купцы будуць сумленнымі пасрэднікамі, а не махлярамі; калі суды будуць судзіць справедліва і т. д. Кажучы карацей, цывілізація датыкае рэчэй, а культуралюдзей. Во, тутака і ёсць тая межа, якая дзеліць культуру ад цывілізації.

З усяго, што мы сказалі, лёгка зразумець, што цывілізацію можна даць народу, а культуры даваць нельга: яе стварыць, выпрацаваць павінен сам народ. І да такой працы павінны належаць усе грамадзяне, ўсе станы народа; культура адных толькі верхоў грамадзянства — вышэйшых станоў яго — гэта бытцам расьліна, выгадаваная ў агародніцкай цеплярні. А як лесу не заменіш ніколі нават нялічэным лікам цеплярняных расьлін у вазончыкох, так сама ўсенароднай культуры нельга заменіць культурай „верхоў“. Калі працуе над ёй увесь народ, тады культура становіцца фундамэнтам да жыцьця, да ўсесьветнаго поступу („прогресса"). Культура заўсягды бывае толькі свая, родная, мейсцовая, — вытвараецца праз нялічаные годы гісторычнаго жыцьця кожнаго народа.

На тым фундамэнці, што культура заўсягды бывае толькі роднай, мейсцовай, апіраецца адраджэньне кожнаго народа; на гэтым фундаманці будуецца і беларускае адраджэньне. Вось чаму ні апалячываньне, ні абрусеньне нашаго народа ніколі не здалее даць яму таго, што дасць беларуская національная культурная работа.

Да развіцьця культуры народа вядуць дзьве сьцежкі: навука і заможнасць. Заможнасць памагае здабыць навуку, а навука паказывае, чым трэба кіравацца у грамадзянскім жыцьці. З гэтага выходзіць, што і наша праца павінна быць дваякая: мы павінны

  1. Прусы — гасударство у Немеччыне. Немецкае гасударство, ці Германія складаецца з розных маленькіх гасударств. У кожным гэткім гасударстві ёсць свой уласны кароль і сэйм. Над усемі стаіць германскі імпэратор і парлямэнт у каторы дапутатоў выбіраюць усе тые маленькіе гасударствы.