Старонка:Окліч.pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

ІІ.

Народная творчасць — гэта апошняя мэта, каторую назначае сама прырода; толькі праз гэту творчасць, а ня іншую можна дайсьці да найлепшых рэзультатоў пры развіцьці агульна-людзкой цывілізаціі. Гэту думку праф. А. Д. Градовскаго паддзержывае ешчэ вядомы францускі экономіст, Шарль Жід (Charles Gіde), каторы вучыць, што ад самаго пачатку цывілізаціі чалавечество ідзе к далейшаму развіцьцю, поступу толькі праз народы. Але, ня гледзючы на ўсе навуковые выводы, у нас, як ужо мы раней казалі, ёсць шмат прыхільнікоў дэнаціоналізаціі, зніштажэньня ў народзі яго національных асобеннасьцей: адны проста не прызнаюць беларусам права на развіцьце сваей асобнасьці, свайго "я", бо кажуць, што ніякіх беларусоў німа; другіе, хаця і згаджаюцца, што кожны народ мае права да развіцьця ўсяго свайго роднаго, але ўсё-ж такі думаюць, бытцым, даючы народу гатовую культуру чужой наці, яны памагаюць пашырэньню культуры. Першым зусім ня будзем атказываць, бо, ведама, ніякая праўда іх не пераканае. Каб жэ атказаць другім, прыйдзецца крыху астанавіцца над пытаньнем аб асыміляціі (перэварачываньні з адней націі у другую) і паказаць, што жаданьне знішчожыць національные асобеннасьці беларусоў і зраўнаваць іх з другімі народамі заместа карысьці прыносіць вялікую шкоду ня толькі для мейсцовай культуры, але і для сусьветнай.

Калі хто з добрай волі карыстае с таго, што вытварыла іншая культура, напрыклад культура суседоў, то пры гэтым унутраняя часць, душа яго, каторая звязана з народнымі поглядамі, звычаямі і т. д., астаецца і на далей такая, як была у яго. Вось, у гэткім прыняцьці агульна-людзкіх вартасьцей, думак, ідэй і т. д.-німа гвалту, а ёсць супольная праца розных культур, ёсць прысваеньне — "апэрцэпція", а не асыміляція.

Калі-ж чужая культура прышчэпляецца гвалтам, хаця і культурнымі спосабамі, тады супольнай працы культур і свабоднаго прысваеньня адным народам таго, што стварыла культура другога, німа; наадварот, тады родзіцца жаданьне накінуць свае асобеннасьці другому народу і перэрабіць яго на свой капыл, значыцца, асыміляваць. І вось у гэтым прыпадку, як тые, што рупяцца ўсе культуры зрабіць падобнымі адну да аднэй, так і нашы цяперашніе „націоналісты", робяць вялікую гісторычную абмылку. Бо і запраўды: ці можна апрацаваць нейкую ўсё агортываючую культуру, адну для ўсіх? Ці знаем такі народ, каторы можэ апрацаваць культурные формы, каторые пасьля будуць здатнымі для розных народоў? - Не.

Таксама непраўдзіва, бытцым гісторычнае права вядзе да таго, што меншые народы зліваюцца з большымі, і што пасьля мае вытварыцца нейкі адзін сусьветны народ. Так, у гісторыі вядомы такіе здарэньня, калі цэльны народ, пасьля большаго ці меньшаго здзеку, губіў свае духоўные асобнасьці, сваю душу, але тады былі зусім іншые варункі, іншые часы, непадобные да цяперашніх. Даўней, напрыклад, падчас фэодолізму і першых часоў развіцьця капіталізму, культурным жыцьцём жылі толькі "вярхі" — духоўные асобы, шляхта і мешчанства. Народ ня меў ніякай вагі. Тады і духоўная культура, агулам кажучы, была бедная і шырылася не пры помачы жывой гутаркі, а перш пры помачы мёртвай лацінскай мовы і пасьля — чужой для іншых народоў францускай. Здаецца, што тады, калі панавала універсальная, сусьветная мова. і павінен быў наступіць момент для найбольшаго развіцьця такой літаратуры для усіх, у каторую кожны народ мог улажыць цэгліну з свайго „я“.

Але тутака спраўдзіўся ізноў нязменны закон, каторым кіруецца

увесь сьвет: тварыць культурные

рэчы ўсесьветнай вартасьці можна толькі у сваей роднай мові. І

дзеля таго, калі пачала развівацца мова кожнаго асобнаго народу, калі ўсе мовы пачалі лічыцца -культурнымі, тады мы і бачым аграмадны расцьвет францускай, нямецкай, італьянскай літаратуры і т. д. І ня дзіва: родная мова так моцна звязана з развіцьцем думак, з развіцьцем вобразнасьці у чуцьці, што абмінуць яе пры літэратурнай творчасьці нельга. Кожная мова, паводлуг Гумбольдта, так зраслася з унутрэнай натурай чэлавека, што яна становіць ня толькі мэханічны спосаб для выказываньня думак, але ёсць і духоўны результат думаньня. Вядомы псы-