Старонка:Окліч.pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

ІІІ.

Калі асіміляція, перэварачываньне з аднай націі на другую такую благую вагу мае для развіцьця народнай душы, народнаго сьветагляду і сусьветнай культуры, — то ня менш дрэнна адбіваецца яна і на агульным падняцьці культуры народу, каторы асымілюецца. г. зн. губіць свае народные асобеннасьці. сваю родную мову і прыймае чужую. Падняцьце культуры ідзе не праз зніштожэньне народных асобнасьцей, a толькі праз іх развіцьце. І ня дзіва, бо культура — гэта прадукт працы душы. Дзеля таго, што кожны народ мае сваю асобенную культуру, мы і можем бачыць розные культуры ня толькі у народоў розных рас і племен, але і народоў, прыналежных да аднаго племені. Вельмі добры прыклад даюць расейцы і палякі. Як тые, так і гэтые — славяне. А тым часам якая вялікая пропасць і розніца між культурамі гэтых народоў!

Значыцца, — скажэм ешчэ раз, — культура — гэта твор душы. Калі будзе паміж культурамі супольная праца, апэрцэпція, пераробка культурных асобеннасьцей аднаго народу ў душы другога, каторы будзе развіваць тые асобеннасьці на сваім національным грунце, — тады і будзе культурны поступ. Калі-ж будзе накідацца каму колечы чужая культура, калі ў гэтым будзе жаданьне зрабіць так, каб той народ нічым ня розніўся у сваім культурным жыцьці ад іншаго, — тады асымілёванаму народу ужо як-бы ўстаўлялі новую душу ды загадалі кінуць сваю. Але кінуць сваю культуру, кінуць усё тое, што органічна так моцна звязана с цэльнай натурай, — дужа трудна. Прыняць новую душу ў кароткі час так сама нельга. Культура — гэта ня вопратка, якую лёгка можна скінуць або надзець. Культура творыцца сталецьцямі і сталецьцямі зменяецца. І дзеля таго падчас асыміляціі народ перш памалу губляе сваю душу, а не прыймае ешчэ іншай душы. І вось тутака ёсць прычына абніжэньня культуры гэтаго народу. Не прыняцьце новых форм, а загуба старых. Найлепш тое можемо бачыць у гісторыі. Беларусь, калі жыла сваім асобным культурным жыцьцём, была дужа культурнай. Калі-ж толькі пачала асымілявацца беларуская інтэлігенція, „вярхі“ народу, — край пачаў с кожным годам усё падаць і падаць. Украйна, калі саматугам развівалася, культурна куды вышэй стаяла ад Масквы. А сягоньня, калі шмат ўжо гадоў вядзецца палітыка „объединенія русскихъ народностей", што мы бачым? Цёмны забіты загнаны народ загубіў ня толькі пачуцьцё сваей грамадзянска-палітчнай вартасьці, сваей асобнасьці, але і пачуцьцё чэла-