Старонка:Окліч.pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

вечэскай вартасьці. У чэхоў ізноў бачым тое самае. Калі ў іх старане панавала нямецкая культура, калі народ ня меў сваей ўласнай інтэлігенціі, бо яна пакінула ўсё свае роднае, національнае, — тады нічога ня быў варт у значэньні культурным. А як толькі пачалі чэхі развівацца на грунце сваей адвечнай національнай душы, тады здабылі вялікую сілу як экономічную, так і культурную.

Прыкладоў гэтых хваце. І цяпер зусім зразумела, што народы, каторые пачынаюць будзіцца, заўсёды рупяцца захаваць сваю мову, бо яна ёсць канечны варунак для захаваньня сваей душы, а, значыцца, і найкрапчэйшы фундамэнт, на каторым будуецца національнае жыцьцё павэдлуг цяперашніх культурных вымогоў.

Значыцца як мы ужо бачылі, кожная асыміляція, ці яна будзе вясьціся пры помачы "культуры", заўсёды дае толькі благіе рэзультаты. Але ўсё ж такі у нас, на Беларусі, розные культуртрэгеры „ў імя культуры" не спыняюць сваей шкоднай працы над беларусамі, думаючы, бытцым гэтым адразу прыхінуць нам кавалак неба. Вось такім дабрадзеям мы раім падумаць крыху аб пытаньні, чаму-бы ім самым не прыняць якую вышэйшую культуру - англійскую, або францускую, на што сябе крыўдзіць?

З усяго вышэй сказанаго вывядзем навуку для беларускаго адраджэньня. Гэтак:

1) Кожны народ мае право развіваць свае адвечные духоўные асобнасьці, a, значыцца, і мы, беларусы, маем права развіваць сваю душу, каб пасьля яе творы узбагацілі агульна-людзкую культурную скарбніцу.

2) Найбольшых рэзультатоў можна дайсьці толькі праз національную творчасць, - значыцца, і беларусы не павінны закідаць яе, бо толькі праз яе могуць выказаць багацьце сваей націі.

3) Толькі ў роднай мове можна тварыць рэчы, што маюць найбольшую вартасць; замяніць жа народу яго мову на чужую — гэта значыць забіць душу таго народу, яго асобенную творчэскую здольнасць. Вось і мы, беларусы, ні маем права закідаць сваей мовы, каб не памерці, як казаў Мацей Бурачок; мы, наадварот, павінны рупіцца развіваць яе, бо толькі праз сваю беларускую мову можәм выказаць сваю асобную духоўную структуру (будоўлю).

4) Асыміляція заўсёды дужа дрэнна адбіваецца на развіцьці як агульна-людзкой, так і мейсцовай культуры; значыцца, кожны сьведомы беларускі грамадзянін павінен рупіцца, каб ніводзін яго брат не перэстаў быць беларусам.

Вось гэта ўсё і паказывае, што мы, беларусы, ня толькі маем права, але і павінны астацца беларусамі.

І. М-скі.