Старонка:Оскар Уайльд (1909).pdf/2

Гэта старонка не была вычытаная

дзе дзень, узойдзе сонцэ яснае і ў пыл развее сонные мары. Цяжка каралевічу тая думка: ня хочэцца будзіцца са сну. І ня дзіва!

Недаўна ён быў пастухом і пасьвіў скацінку у чалавека, катораго лічыў сваім бацькай. І вось раз у полі спаткалі яго неякіе людзі, забралі з сабою і прывялі ў каралеўскі палац. Кароль паклікаў пастуха да сябе і аб'явіў, што прыймае яго за сына. Бо ня быў наш пастух сынам мужыцкім: каралю ён прыходзіўся ўнукам. Маці яго была роднай дачкой караля, бацька — нейкі чужынец, што з далёкіх старон у той край прыбадзяўся і тонамі сваіх песьнёў ачараваў маладую каралеўну. Праз тыдзень, як прыйшло на сьвет дзіця, яе укралі ад маці і аддалі бяздзетнай сямье мужыка; ня доўга пасьля гэтаго жыла каралеўна: ганьба і гнеў караля зьвялі яе ў магілу. Пад старасьць, мусіць, суменьне рушыло сэрцэ караля. Знайшоў ён унука, прызваў да сябе і зрабіў яго сваім насьледнікам. Цяпер памёр стары кароль, і заўтра дзень каранаваньня маладога каралевіча.

Вось аб гэтых здарэньнях і думаець ён цяпер думку. Доўга так ляжаў каралевіч на ложку, ажно схапіўся і клікнуў. Прыйшлі зараз слугі, раздзелі яго і выйшлі. Каралевіч лёг і толькі галавой даткнуўся падушкі, як заснуў моцным сном. І вось што прыснілася каралевічу.

Здалося яму, што стаіць ён у вузкім і доўгім будынку. Навокол шум і стук нязлічэных машын. Каля іх варушацца людзі, старые і малые, мужчыны і дзеці, — ўсе заняты цяжкай работай. На худых тварах іх відны сьлязы голаду, у смутных вачах даўно пагас агонь надзеі. Гэта былі ткачы. Каралевіч падыйшоў да аднэй машыны і пачаў прыглядацца рабоці.

Ткач сярдзіта глянуў на яго і сказаў:

— Чаго так глядзіш на мяне? Можэ ты закутнік, прыстаўлены нашым гаспадаром?

— Хто-ж твой гаспадар? — запытаўся каралевіч.

— Наш гаспадар! — сказаў ткач. — Іон такі самы чалавек, як і я, толькі адзежу ён носіць з ценкаго сукна, ды жыве ў раскошы, а я вось у лахманах хаджу, дый ледзь не уміраю з голаду.

— Край наш свабодны, — сказаў кароль, — і ты не нявольнік свайго гаспадара.

— Мы працуем, каб жыць. Нашы дзеткі вянуць без пары, твары блізкіх і дарагіх нам людзей старэюць і робяцца брыдкімі, злымі — ўсё гэта дзьля куска хлеба. Голад акаваў нас моцнымі ланцугамі, хаця мы і называемся вольнымі людзьмі, — так сказаў ткач і, сярдзіта нахмурыўшысь, пахіліўся над машынай.

Тут каралевіч угледзеў у машыне залатые ніткі.

— Якуюж матэр'ю ты робіш? — спытаў каралевіч.

— З яе будзе адзежа дзьля караля, — атказаў ткач.

Каралевіч громка крыкнуў і прачнуўся, але скора ізноў заснуў.

Ізноў прысніўся яму сон. Здалося яму што ён плыве на вялікай лодцэ. Яе паганяе сотня нявольнікоў, прыкаваных ланцуга-