Старонка:Оскар Уайльд (1909).pdf/3

Гэта старонка была вычытаная

мі да вёслаў. Лодка падплыла да берагу і затрымалася. Ў морэ спусьцілі драбіну з вяровак. Аднаму маладому нявольніку заткнулі воскам нос і вушы, прывязалі камень цяжкі і спіхнулі ў воду. Іон пашоў на дно і хутка зноў паказаўся, трымаючы ў руцэ дарагую пэрлу. Зноў апускаўся нявольнік і зноў выплываў і кожны раз у руцэ яго была пэрла. Іон занурыўся астатні раз. Доўга быў пад вадою, ажно выплыў. На гэты раз дастаў ён пэрлу, якой не было ешчэ на сьвеце. Гаспадар узяў гэту пэрлу і схаваў яе, а нявольнік упаў на дно лодкі, задрыжаў, кроў бухнула яму праз горла, і ён заціх на векі.

— Дзьля каго тая пэрла? — запытаўся каралевіч.

— Гэта дзьля каралеўскай булавы, — атказаў гаспадар.

Каралевіч, пачуўшы гэта, крыкнуў і... прачнуўся.

Ізноў заснуў каралевіч, ізноў яму прысніўся сон. Здалося яму цяпер, бытцам стаіць ён на высокай гарэ. Пад ёю срэбнай стужкай уецца рэчка. На берагу рэкі варушыцца грамада людзей. Яны капаюць каналы і студні, адводзяць ваду і з дна рэкі выбіраюць неякіе каменьні. Людзі гэтые цэлымі тысячамі мруць ад хвароб, ад голаду, — тут жніво сьмерці. І вось падыходзіць да каралевіча неякі падарожны.

— Дзьля каго выбіраюць гэтые каменьні? — спытаўся каралевіч.

— Дзьля каралеўскай кароны, — атказаў падарожны.

Каралевіч, пачуўшы гэта, крыкнуў і разбудзіўся.

* * *

На дварэ ўжо быў дзень і трэба было ўставаць. Каралевіч хутка пачаў адзевацца і калі яму слугі падалі дарагую коронацыйную адзежу, ён адмовіўся апрануць яе: не хацеў апраткі, што каштавала так многа цяжкай працы людзкой. Каліж слугі яго пачалі дзівавацца, ён разсказаў ім свае тры сны.

— Я буду каранавацца ў той адзежы, ў якой прыйшоў сюды, — сказаў каралевіч.

Як сказаў, так і зрабіў. Дастаў сваю пастырскую сермяжку, ў рукі ўзяў кій; на галаву, заместа кароны, адзеў ветку дзікай рожы, сеў на каня і выехаў на вуліцу. Там грамада людзей чакала караля. Угледзеўшы яго ў гэтакой апратцы, яны пачалі сьмеяцца з свайго караля, думаючы што гэта каралеўскі шут едзе.

Прад касьцёлам салдаты затрымалі яго і не хацелі пусьціць.

— Сюдэма толькі адзін кароль вайсьці можэ, — казалі яны.

— Я кароль, — атказаў ён, і вайшоў у касьцёл.

Стары біскуп, угледзеўшы караля ў такой адзежы, моцна здзіваваўся і пачаў нагаварываць яго ісьці і перамяніць адзежу. Але каралевіч не паслухаў намовы яго, падышоў да алтара, упаў на калены і пачаў маліцца. Доўга так маліўся ён, калі громкі гоман перапыніў яго малітву.

У касьцёл вайшлі прыдворные каралевіча, закаваные ў панцыры, з голымі шаблямі у руках.