Старонка:Оскар Уайльд (1909).pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная

— Дзе гэты сновідзец? — крычалі яны, — дзе гэты кароль, што ходзіць ў адзежы бедака? Мы забьем яго, ён не варт панаваць над намі!

Тым часам каралевіч скончыў малітву, падняўся с кален і смутным вокам аглядзеў слуг сваіх. І вось, скрось вокны касьцëла палілісь смугі сьвета. Прамені сонца навокол асобы яго саткалі адзежу такую пекную, якой ніколі ешчэ не бачыло людзкое вока. Пастырскі кій зацьвёў белымі ліліямі ў руках каралевіча, ветка дзікай рожы зачырванела кветкамі на яго галаве.

Народ, угледзеўшы гэта, упаў на калены прад каралевічам; прыдворные схавалі сваі шаблі і пакланіліся яму да зямлі. Твар старога біскупа збялела, рукі пачалі трасьціся: "Мацнейшы за мяне даў табе карону!" — сказаў ён і стаў на калены.

А малады кароль зышоў з высокаго алтара і пайшоў праз усю грамаду народу ў свой палац. Але ніхто не асьмеліўся глянуць на яго твар: яна сьвецілася дзіўным сьветам, бытцам твар апёла.

Ператлумачыу Дзядзька Пранук.

Вільня