Старонка:Оскар Уайльд (1909).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная
Дзіця-Зорка.
З Оскара Уайльда (Wilde).

Калісь — гэта было даўно — вялікім сасновым лесам два дрэваробы варочаліся да хаты. Была зіма, і стаялі страшэнные марозы. Цэлые горы сьнегу лежалі на зямлі і віселі на ветках дзярэў. Усё ўпярод і ўпярод ішлі дрэварубы. Доўга яны блудзілі, але ў канцы выйшлі на бераг лесу і ў даліне угледзелі агні сваёй вёскі. Яны ўжо вельмі прысталі і цяпер так зрадзелі, што земля здалася ім срэбнай кветкай, і месяц — кветкай з золата. Пакуль яны гэтак пацешаліся, здарылася небывалая рэч: з неба упала ясная зорка, праляцела з аднаго канца неба да другога, абмінаючы на дарозе іншые зоркі, і, пакуль дрэварубы дзіваваліся, ім здалося, што зорка упала недзе блізка — за грамадай верб.

— Га, вось скарб дзьля таго, хто патрапіць яго знайсьці! — крыкнулі яны і кінуліся хутчэй бегчы да яго: гэтак ім хацелося золата.

І адзін з іх, абмінуўшы вербы, угледзеў на дарозе нешта залатое. Іон хутчэй пачаў разгядаць знайдзенае і ўбачыў, што гэта быў плашч, вытканы золатам і ўвесь абсыпаны залатымі зоркамі. Калі-ж падыйшоў другі дрэваруб і, палажыўшы на сьнег, яны пачалі развіваць гэты плашч, дык убачылі, што ў ім ляжыць дзіця.

— Не пашэнціла нам, — сказаў адзін дрэваруб другому. — Нашто нам гэта дзіця? Кінем яго тутака, а самі пойдзем дамоў: у нас ёсць свае дзеці, і мы не павінны хлеб іх аддаваць чужому.

Але другі атказаў:

— Ня добра так кідаць дзіця на сьмерць; я, хаця так сама бедны, як і ты, а ўсё-ж забяру дзіця з сабою.

Як сказаў, так і зрабіў: абярнуўшы дзіця ў залаты плашч, пайшоў скарэй у вёску і вайшоў у сваю хату.

Кабета яго, угледзеўшы, што ён прынёс, дужа зазлавалася.

— Як мы будзем карміць чужое дзіця, — казала яна, — калі і дзьля нашых дзяцей нехват хлеба?!

— У цябе нядобрае сэрцэ, — атказаў дрэваруб. — Бог, што корміць птушак у полі і дбае аб іx, не забудзе і аб дзіцяці.

І жонка прыняла дзіця, як свае, палажыла яго спаць у калыску абок з сваім меншым хлопчыкам.

Усе пачалі называць знайдзенае дзіця Зоркай.

* * *

Гэтак расло Дзіця-Зорка разам з дзяцьмі дрэваруба і с кожным годам рабілося яно ўсё пякнейшым. Усе суседзі дзіваваліся, гледзячы на яго белые, як лён, валасы, на вочы, што колером сваім прыпаміналі пагодлівае неба. Але краса пайшла на шкоду дзіцяці: ён зрабіўся гордым і злым, у сэрцы яго не было