Старонка:Оскар Уайльд (1909).pdf/6

Гэта старонка была вычытаная

літосьці ні дзьля жывёлы ні дзьля людзей. Іон мучыў птушак, біў скаціну, а бедакоў, сляпых, калекоў і людзей пешчасьлівых вельмі нелюбіў і зьдзекаваўся над імі. Калі здарылося, што які бедак прыхадзіў у вёску прасіць хлеба, ён гнаў яго вон. Дзяцей вёсковых ён так сама не любіў і чураўся іх. Рэдка калі ён гуляў з імі, а ў гульбе гэтай быў заўсягды камандзерам і намаўляў на розные кепскіе забавы. Дзеці слухалі яго і рабілі ўсё, што ён хацеў. Дрэваруб часта лаяў яго за ўсё гэта, але нічога не памагала.

Раз ішла па дарозе міма вёскі бедная кабеціна-жэбрачка. Апратка яе была ўся ў дзірах, ногі сплывалі кроўю ад цяжкай, каменістай дарогі. Змучэная, села яна адпачыць пад дзерэвам.

Хлопчык-Зорка угледзеў яе: "Гэй, хлопцы! — клікнуў ён дзяцей з вёскі, — ганіце гэту жэбрачку!"

Прыбеглі вёсковые дзеці і пачалі гнаць жэбрачку. Яны кідалі ў яе каменьнямі і лаялі брыдкімі славамі. А жэбрачка сідзела, не казала ні слова і толькі глядзела на твар Дзіцяці-Зоркі.

Дрэваруб, убачыўшы, як дзеці зьдзекуюцца над жэбрачкай, сказаў Дзіцяці-Зорцы: "У цябе нядобрае сэрцэ, німа ў ім літосьці!"

Але той зазлаваўся і, тупнуўшы нагой, атказаў: "Хто ты такі, што сьмееш так гаварыць да мяне? Я не сын твой і ня буду спаўняць твайго прыказу!"

— Ты кажэш праўду, — сказаў дрэваруб, — але ўсё-ж я пашкадаваў цябе, знайшоўшы ў лесе, а ты ня маеш літасьці над кабетай, каторая нічога табе дрэннаго не зрабіла.

Кабета, пачуўшы гэты словы, громка крыкнула і абамлела. Каліж яна ачухалася, то пачала пытацца дрэваруба, ці ня дзесяць гадоў таму назад ён знайшоў дзіця гэта? Дзесяць гадоў таму назад, ідучы каля той самай вёскі, яна згубіла дзіця свае і ня бачыла яго болей. Дзіця было закутана ў плашч с чыстаго золата, абсыпаны залатымі зоркамі. Дрэваруб паказаў плашч, што знайшоў з дзіцяцей, і кабета пазнала яго. Дзіця Зорка быў яе сынам.

Паклікалі хлопца да хаты, кажучы, што знайшлася маці яго. Іон прыйшоў, але, агледзеўшы брыдкую жабрачку, атказаў, што яна ня можа быць маткай яго.

— А калі і праўда тое, што ты мая матка, дык лепей было-б табе не прыхадзіць сюды. Ты бачыш, я думаў дагэтуль, што я сын Зоркі, не брыдкай жэбрачкі, як ты кажэш. Ідзі вон адсюль і не паказывайся мне болей на вочы!

— І ты мяне, сваей маці, не пацалуеш нават? — пыталася жэбрачка.

— Не, — атказаў ён, — ты дужа брыдкая, і я згадіўся-б лепей пацалаваць жабу ці гада якога, як даткнуцца губамі да цябе!

Жэбрачка заплакала і пайшла ў лес. А Хлопчык-Зорка пайшоў гуляць. Ледзь толькі падыйшоў ен да весковых дзетак, яны пачалі крычаць яму: — Ідзі вон ад нас! Мы ня хочам гуляць с табой! Глянь: ты сусім падобны да жабы! — і яны адагналі яго ад сябе.