Старонка:Оскар Уайльд (1909).pdf/7

Гэта старонка была вычытаная

Хлопчык-Зорка пабег да рэчкі, нахіліўся і глянуў: у вадзе ён угледзеў твар сваю — яна была падобна да жабы. Тады зразумеў Хлопчык-Зорка, што гэта Бог пакараў яго за тое, што адрокся сваяе маці. Горка заплакаў ён і пайшоў шукаць сваяе маці, каб яна даравала яму цяжкую крыўду. Ішоў ён ад вёскі да вёскі, ад хаты да хаты, але нідзе знайсьці яе ня мог. Пытаўся ў птушэк і векшачэк у лесе, ці ня бачылі яго маці? Але яны не хацелі гаварыць яму.

— Ты забіў маю маці, — казала векшэчка. — Быць можэ і сваю матку ты хочаш знайсьці, каб пасьля забіць яе. У сэрцы тваім німа літасьці!

Доўга так хадзіў ён, аж-но прыйшоў да вялікаго гораду. Але ў горадзі яго схапілі салдаты і прадалі ў няволю нейкаму чараўніку.

Чараўнік замкнуў яго ў цёмны склеп, а назаўтра, чуць сьвет, прыказаў ісьці у лес і знайсьці дукат з белаго золата.

— Калі знойдзеш, — сказаў чараўнік, — дык дам табе есьці і піці, а калі не, дык буду моцна біць цябе, бо ты мой нявольнік.

Пайшоў Хлопчык-Зорка, але ніяк знайсьці ня мог. Сеў ён і заплакаў з гора. Аж-но глядзіць — заяц запутаўся ў сетку і выбрацца ня можэ. Хлопчыку жаль зрабілася зайца, і ён выпутаў яго з сеткі. А зайчык і пытаецца: "Скажы, як мне атплаціць за тое дабро, што ты мне зрабіў?"

— Знайдзі мне дукат з белаго золата, атказаў хлопчык.

Заяц паказаў яму, дзе ляжыць дукат, і хлопчык, зрадзеўшы, пабег да хаты. Але, ідучы па дарозе, ён спаткаў жэбрака, каторы прасіў грошы на хлеб. Хлопчык злітаваўся над ім і даў яму свой дукат. У хаце чараўнік дужа зазлаваўся на хлопчыка, ня даў ні яды ні піцьця і моцна катаваў яго. А назаўтра ізноў паслаў ён хлопчыка ў лес шукаць дуката з жоўтаго золата.

Зноў шукаў хлопчык цэлы дзень і ня мог знайсьці дуката. Ажно прыбег той самы заяц і паказаў яму, дзе ляжыць дукат. Хлопчык, зрадзеўшы, пабег да хаты, але на дарозе спаткаў жэбрака, злітаваўся над яго бядой і аддаў дукат з жоўтаго золата.

Чараўнік зноў ня даў хлопчыку ні еды ні піцьця, страшэньне зьбіў яго і сказаў, што калі заўтра ён прынясе дукат с чырвонаго золата, дык вернець яму волю, а калі не, дык забьець на сьмерць.

Пайшоў хлопчык, чуць сьвет, шукаць дуката, і заяц зноў памог яму знайсьці. Але і трэйці раз з літосьці хлопчык аддаў дукат с чырвонаго золата жабраку, што ўміраў з голаду. Цяжка зрабілася яму на сэрцы, як прыпомніў, што чараўнік забье яго, і маркотны падхадзіў ён да гораду.

Тут зрабілася вялікая дзіва: ледзь толькі ён вайшоў, салдаты аддалі яму чэсьць, грамада людзей выйшла яму на спатканьне, і ўсе віталі яго, як свайго караля. — "Ты наш кароль, — казалі людзі, цябе мы даўно ўжо чакалі! Але хлопчык не хацеў даць веры: "Я брыдкі, — атказаў ён, — і вы зьдзекуецесь надамной." — Тады пры-