Старонка:Оскар Уайльд (1909).pdf/8

Гэта старонка была вычытаная

нясьлі люстра, і, глянуўшы ў яго, хлопчык угледзеў, што твар яго зрабілася такой пекнай, як была раней.

Хлопчык-Зорка зразумеў, што Бог дараваў яму грэхі і вярнуў красу. Але ён адмовіўся ад кароны і не хацеў ісьці ў царскі палац.

— Я адрокся ад свая маці і павінен знайсьці яе, — казаў ён. Ажно ў грамадзе людзей ён угледзеў маць-жэбрачку. Іон упаў на калены і прасіў, каб яна даравала яму ўсё і паблагаславіла яго.

Ала маці маўчала.

Уледзеў хлопчык і жэбрака, катораму даваў дукаты. Іон абняў яго за ногі і прасіў, каб той папрасіў у маці за яго. Угледзеўшы гэта, маці-жабрачка палажыла свае рукі на галаву Хлопчыка-Зоркі і благаславіла яго. Іон падняўся с кален і глянуў, заместа жэбрака і жэбрачкі прад ім стаяў кароль і каралева, — яны былі бацькамі яго.

С таго часу пачаў Хлопчык-Зорка правіць гасударствам. Іон не любіў людзей злых і вучыў усіх быць літасьцівым. Дрэварубу, што знайшоў яго, Хлопчык-Зорка паслаў шмат дарагіх гасьцінцоў, а чараўніка выгнаў з гораду.

Праз тры гады памёр Хлопчык-Зорка, а яго насьледнік дрэнна ўпраўляў народам.