Старонка:Падарожжа на Новую Зямлю (1929).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

валася нешта ў сярэдзіне (напэўна, нешта дужа патрэбнае), але я застаўся жывы!

Мы падяжджаем. Асталася якая-небудзь вярста. Лес распоўзься ў дробны хмызьняк — хволыя карлікі-бярозкі, алешнік, лаза і паміж усяго гэтага — куп’е. Сумная, беспрасьветная карціна. Але мне ня сумна, я адчуваю, як унутры ў мяне расьце прыемнае, радасна-трывожнае пачуцьцё, я з кожным крокам жывей і жывей адчуваю набліжэньне нечага дужа цікавага, нечага грандыёзнага.

І вось… Прымітыўная арка, зробленая з белых бярозавых палак. З гэтых самых палак на фронтоне аркі кароткі ляконічны надпіс: «Колфонд БССР».


Гістарычнае мінулае Новай Зямлі.

Праз Любаньскі раён Бабруйшчыны і далей, на Мазыршчыну, цячэ вялікая і прыгожая рака Араса. Пойма гэтай ракі, як і ўсіх рэк Палесься, мае да дзесяці і больш таго вёрст шырыні. А ў іншых мясцох яна ўдаецца ў бок глыбокім — вёрст у дваццаць — мяшком, утвараючы суцэльны балотны масыў. Адзін з гэткіх масываў — плошчай у 8.000 гектараў, — які