Старонка:Падарожжа на Новую Зямлю (1929).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

выя справункі (першае — купіць солі), і потым круглы год сядзяць нявыходна ў сваёй мярлозе, ня маючы ніякай сувязі з надворным сьветам.

Яны жывуць у беспрасьветнай цемры, у брудзе, да іх не даходзяць павевы людзкой культуры. А тымчасам шмат хто з гэтых дзікуноў жыве з матэрыяльнага боку ня дрэнна. Адабраная ў лесу зямля дае добрыя ўраджаі, а вакольныя балоты зьяўляюцца багатым папасам. Некаторыя заводзяць многа сваёй жывёлы, некаторыя бяруць на пракорм чужую, галоўным чынам — валоў. Але і маючы нават матэрыяльны збытак, паляшукі ўсёроўна жывуць цёмна, брудна, жывуць так, што жудасьць бярэ, калі блізка зазірнеш у іхнае жыцьцё.

Гэта — карціна Палесься. Гэта — карціна нядаўнага, учорашняга жыцьця Мар’іна.

Гэта — карціна ўчорашняга.


І балоты маюць свой прастор.

Мы праехалі праз бярозавую арку — такую дзіўную, наіўна-ўрачыстую і сьмешную тут,