чыстую балотную кроў, нясе яе ў раку Арасу.
Мы доўга любаваліся на гэтую дзівосную праяву людзкой сілы, людзкой усемагутнасьці, мы не маглі адвесьці вачэй ад бліскучай срабрыстай стужкі, якая лёгкай стралой панеслася ў далеч і згінула недзе далёка-далёка, за кругавідам.
Гэты дзівосна-прыгожы шырокі канал выкапаны выключна людзкімі рукамі, без. дапамогі машын.
Потым мы пашлі па балоту глядзець пробныя засевы. Я сказаў — па балоту… І сапраўды, мне здавалася ўсё, што я іду па балоту. Я сьцеражліва скакаў з купінкі, на купінку, баяўся, каб не абшаснуцца, каб ня ўгрузнуць у багну. А балота гэта было сухое, як порах, у ім ужо й сьледу не асталося якой-небудзь вільгаці.
А якая-ж гэта была добрая прыгожая віка! Частка яе была ўжо скошана, і зялёныя пракосы ляжалі такімі вялізнымі гурбамі, што здавалася, быццам яны спэцыяльна накладзены тут з прывезенай аднекуль травы. А няскошаная — тая стаяла высокая, чыстая,