Старонка:Падарожжа на Новую Зямлю (1929).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

сінява-зялёная і цешыла вока сваёй здаровай ядранай сьвежасьцю.

Віка дала (першы год пасьля асушкі!) да 250 пудоў з гектара. Сяляне, якія з скептычнай насьмешкай пазіралі раней на мэліорацыйныя работы, прыяжджалі цяпер і куплялі віку па 60 кап. за пуд.

Мы бачылі таксама пробныя засевы гародніны: капусту, турнэпс, буракі, моркву і г. д. Усё дало добрыя вынікі і ўсё мімаволі прымушала дзівіцца той сіле, таму нявычэрпнаму запасу жыцьця, які захованы ў нетрах глухога балота.


Кароткае тлумачэньне.

17,5 проц. усяе тэрыторыі БССР (гэта значыць — 1.650.000 дзесяцін) знаходзіцца пад балотамі. Бяз малага пятая частка ўсёй нашай зямлі выключана з сфэры сельска-гаспадарчага карыстаньня. Цэлыя раёны, цэлыя бязьмежныя прасторы ляжаць у спрадвечным бясплодзьдзі і з упартай настойнасьцю родзяць адну толькі жорсткую асаку — гэта ў лепшым выпадку, — а ў горшым — маўкліва