хаваюць гнілую сваю, нездаровую вільгаць пад пластом дзікага, нікому не патрэбнага моху.
А тымчасам, колькі закута ў гэтым спрадвечным бясплодзьдзі таемнай сілы жыцьця, колькі схована ў ім нявычэрпных магчымасьцяй магутнага адраджэньня зьмярцьвелай прыроды! Цуды пышнага нябачанага росквіту, цуды нязьмернага багацьця і збытку, цуды ў чароўнага хараства — вось што можа радзіць нам наша гнілое балота.
Я не выпадкова, ня сьмехам-жартам, не для прыгожага слова даў гэту назву — Новая Зямля. Так, гэта сапраўды Новая Зямля, якую мы адкрываем крок за крокам, якую мы адваёўваем ад Прыроды, гэта сапраўды Новая Зямля, якая дасьць нам новыя, яшчэ поўнасьцю неацэненыя пэрспэктывы, якая выведзе нас на новыя гаспадарчыя пуцявіны.
Наркамзем БССР паставіў перад сабой задачу поруч з дробнымі мэліорацыйнымі мерапрыемствамі павесьці ў шырокіх маштабах працу па асушцы суцэльных балотных масываў, якія могуць даць вялікую плошчу выгоднай зямлі, якія могуць прытуліць сотні,