тысячы і дзесяткі тысяч сялянскіх сем’яў, што едуць цяпер у далёкія краіны, уцякаючы ад перанаселенасьці, ад безьзямельля. Гэта нашы, свае колёнізацыйныя фонды, гэта — тое, што завецца на наркамземаўскай мове — унутраная колёнізацыя.
Нядаўна скончылася праца спэцыяльнай экспэдыцыі, якая дасьледвала пойму (даліну) ракі Арасы і якая знайшла там 69.000 гектараў балотнай зямлі, якую можна, асушыўшы, скарыстаць пад колёнізацыю. У першую чаргу павялі работу на Мар’інскім масыве. Работа ідзе тут ужо чацьверты год і падыходзіць к канцу. Праз год плошча зямлі ў 8.000 гектараў будзе канчаткова падрыхтавана да засяленьня. Ужо цяпер 2.000 гектараў можна пусьціць пад трактар.
Гэта — першая ластаўка, гэта — першая перамога. Троху далей, на поўдзень, ужо распачата праца над другім масывам — там 30.000 гектараў балота перарабляецца ў багатую чорназемную глебу.
Гэта па Арасе. А за ёй ідзе Птыч, за Птыччу — Прыпяць і іншыя рэкі, на чарзе стаіць уся вялізная плошча Палесься. Усё чорнае