Старонка:Падарожжа на Новую Зямлю (1929).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

глухое Палесьсе павінна стаць квітнеючым садам — гэта не фантазія, гэта ня прыгожыя словы, гэта — цьвёрдая рэальная наша задача.

Гэта будзе!..

Гэтага дасягне маладая, поўная жыцьця і сілы, БССР.


Вечар, поўны лірыкі і лятуценьняў.

Гэта быў ціхі і мяккі восенскі вечар, такі ціхі і мяккі, як далёкі ўспамін, як смутак аб даўно прамінулым.

Шэрай гадзінай мы вышлі з хаты і пашлі па сухім прытульным барку, якім пакрыта ўся гэта вялікая — на 60 гектараў — выспа, сярод якога будынкі рабочага пасёлку здаюцца таемнымі сядзібамі нейкіх лясных дзікуноў. Зьмітро Халімонавіч узяў з сабой стрэльбу — мы спадзяваліся сустрэць цецярукоў на іх вячэрнім пералёце. Цецярукоў тут многа, і яны блізка да сябе падпускаюць — так нам, прынамсі, казалі.

Паміж дрэў ужо расплываліся хвалі першага, яшчэ радкавага змроку і недзе ўгары, па верхавінах, бязгучна лунала ўрачыстая