Старонка:Падарожжа на Новую Зямлю (1929).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

істоты навявае гэта бяздонная палеская цішыня.

Зьмітро Халімонавіч пашоў з стрэльбай паўз канаву — мы асталіся чакаць яго на мастку. Нейкая птушка праляцела над нашай галавой, і т. Гнеўка спакойна паказаў на яе:

— Цецярук. Тут іх многа. Тут безьліч усякай дзічыны. Качкі, бакасы, рабчыкі. Дзікі ходзяць цэлымі стадамі, па лясох часта сустракаюцца дзікія козы, рысі… Ну, і ваўкоў не бракуе, вядома. Словам — глухая, нечапаная старана.

Я слухаю і фізычна адчуваю нейкі востры павеў гэтае спрадвечнае дзікасьці, адчуваю яе сьвежую романтыку, яе неабдымную жорсткую веліч. І з нейкай трывожнай цікавасьцю я стараюся ўявіць сабе тое новае, што прынясе ў гэтыя нетры культура, што створаць тут сьмелыя ўпартыя людзі. Быццам пачуўшы думкі мае, тав. Гнеўка пачынае раптам гаварыць аб пляцах недалёкае будучыні.

— На гэтай высьпе будзе саўгас. Пад саўгас будзе вылучана, мабыць, тысячы паўтары гектараў, а рэшта пойдзе пад індывідуальныя гаспадаркі. Тут будзе культурны асяродак