усяго раёну, адсюль будзе распаўсюджвацца культурны ўплыў на ўсіх колёністых. Агрономічны пункт, больніца, школа — усё гэта павінна быць тут, у саўгасе. Тут будзе пабудавана электрычная станцыя, якая дасьць сьвятло ў кожную хату, якая будзе абслугоўваць нашы прадпрыемствы. Цагельная, смалярная, гута, лесапілка — усё гэта абавязкова павінна быць пабудавана тут, у саўгасе. Саўгас — на гэтай найбольшай высьпе, а на іншых — невялічкія пасёлкі, якія трымаюць самую шчыльную экономічную і культурную сувязь з саўгасам.
— Гэта будзе цудоўная, нябачаная карціна. Гэта будзе багаты квітнеючы край. Праз гадаў пяць торп абернецца ў найлепшы чорназем, ня горшы, а мо’ й лепшы за украінскага, які ня будзе баяцца ні дажджоў, ні сушы, бо ў руках чалавека будзе поўная ўлада над вадой. Сыстэма шлюзаў дасьць магчымасьць заўсёды трымаць узровень вады на такой вышыні, на якой гэта будзе патрэбна…
— Сялянскія гаспадаркі будуць пабудаваны па аднаму агульнаму пляну. Крэдыт,