А троху далей, сярод лесу, чырвоным злавесным агнём гарэла вогнішча і адтуль даляталі бязладныя гукі шумлівае гутаркі.
........................
Пра Зьмітра Халімонавіча Прышчэпава кажуць, што ён сьпіць і бачыць мэліорацыю. Я ня ведаў, што да гэтае самае пароды людзей належыць і Гнеўка, іначай я з поўным правам патрабаваў-бы, каб мяне паклалі спаць у асобным пакоі. Самыя заўзятыя палюбоўнікі, сустрэўшыся пасьля гадавога расстаньня, не знайшлі-б у сабе такога імпэту да гутаркі, як гэтыя два балотныя фараоны. Я ўжо даўно ляжаў на ложку, у мяне ўжо даўно зьліпаліся павекі, а ў вушшу ўсё яшчэ блытаўся назольлівы пераплёт басу Прышчэпава з Гнеўкавым барытонам.
— Каналы… цагельня… фашыны… асушвацелі… гектары… гектары… гектары…
Яшчэ вось што цікава. Як асушылі балота, у Мар’іне абсолютна згінулі камары. Раней, кажуць, было іх тут безьліч. Цяпер, замест камароў, тут ужываюцца скочкі, і іх ані ня менш, як раней камароў. Я ніяк ня мог