вызначыць, да якой эгіпэцкай кары аднесьці гэту страшэнную нахабу…
Праз непраходныя нетры.
Уявеце сабе балоцьвены лес у самай дзікай, у самай глухой, якая толькі можа быць, непраходнасьці. Уявеце сабе караватыя дубы, кустападобныя недаразьвітыя грабы, карузлыя бярэзіны і нешта падобнае да замурзаных хвой — усё гэта шчытна аплеценае зарасьлямі цыбатага нязграбы-ляшчэўніку, алешніку, крушыньніку, лазьняку. Уявеце яшчэ самую густую, самую бязладную, якая толькі можа быць, заваль чорнага рабраватага буралому, скрозь які ніяк не пралезьці нават самаму спрытнаму чалавеку.
Вось карціна ўсходняе часткі Мар’інскага масыву. Скрозь гэтае беспрасьвецьце колфонд праводзіць (яна ўжо блізка-што скончана) шырокую, гладкую і роўную, як страла, дарогу, такую самую, як тая, што перасекла масыў з поўначы на поўдзень.
Калі едзеш па гэтай дарозе, дык дужа трудна ўявіць, што яшчэ зусім нядаўна, яшчэ