можна да самага да яго пад’ехаць. Затое паспрабуй падыйсьці…
Я слухаю гутарку сваіх падарожнікаў і адначасна з прагнай цікавасьцю азіраюся наўкола. Дзе-ні-дзе лес перарываецца невялічкімі грудкамі-палянамі: гэта таксама месцы будучых селішчаў. Гэты непралазны зьдзічэлы лес асуджаны на зьнішчэньне. З-пад гэтага лесу людзі таксама вырвуць немалыя кавалкі добрай ральлі. Толькі мясьцінамі, дзе захаваліся добрыя каштоўныя гатункі дрэў, будуць пакінуты лясныя плошчы.
Наперадзе паказаўся сьветлы прахон — там дробнымі пярсьцёнкамі віўся сіні дымок, там мітусіліся ўзад і ўперад фігуры людзей. Мы пад’яжджалі да таго месца, дзе пачынаўся адзін з раёнаў работы.
Тут жылі рабочыя, тут стаялі іхныя «курані». Усяго на колфондзе працуе да 1500 рабочых, якія асобнымі групкамі раскіданы па ўсяму масыву. Для іх пабудавана ў розных мясцох 8 пасёлкаў з драўлянымі баракамі, але шмат хто з іх жыве ў куранёх, шмат каму курані больш падабаюцца, чымся баракі.