А вось што паказваюць сабой гэтыя славутыя курані.
У зямлю ставіцца дзьве пары слупоў і на іх кладзецца дзьве пераводзіны. Да гэтых пераводзін з двух бакоў прыстаўляюцца палкі, прычым уверсе яны ня сходзяцца, а пакідаюць паміж сябе некаторы прахон. Выходзіць нешта падобнае на страху з шчэлкай заместа вільчыка. Спады гэтай страхі засыпаюцца зямлёй, фронтоны таксама сяк-так затыкаюцца, у адным з іх пакідаюцца дзьверы, і курэнь гатоў.
Сьпяць у ім такім спосабам. Пасярэдзіне ўва ўсю даўжыню кураня раскладаецца цяпло, дым з якога ідзе ў неба праз дзіравы вільчык. У два рады, нагамі да агню, кладуцца людзі і, сплючы, адначасна адаграваюць свае адубеўшыя за дзень ногі.
Некаторыя жывуць у гэтых куранёх разам з жонкамі.
Як робіцца хараство.
Тут быў канец гатовай да праезду дарогі, і далей мы пашлі пехатой па сьвежа-накладзенай