зімы, і выбіраецца ў далёкі сьвет шукаць сваю чорную цяглую працу. Ён не сядзіць доўга на адным месцы. Рэдка калі перабудзе ён месяц на аднэй працы. Яму ўсё здаецца, што недзе лепш, што ў другім месцы ён знойдзе сабе большую ўдачу, і ён пераходзіць так з месца на месца, аж пакуль не зьледзявіць мароз чорны дол, не замкне яго на зіму ад спрытнай грабарскай рыдлёўкі. Тады вяртаецца да свае сям’і, да свае хаты і адлежваецца ў працягу зімы, гуляе спачатку за свае, потым за пазычаныя грошы.
Грабар-украінец прыносіць у наш край многа сваіх дзіўных, часам жорсткіх звычаяў, якія мала ўласьцівы нашаму беларусу. Ён перш-на-перш прыносіць да нас сваю весялосьць і бясьпечнасьць, сваю бяскрайную, часам нават дакучную, песеннасьць. Ён прыносіць да нас сваю шырокую дзікую гульлівасьць, якой аддаецца ён з непамерным, з адчайным нейкім запалам. І ён прыносіць да нас цьвёрдую жалезную дружнасьць, жорсткую таварыскую дысцыпліну.
Грабары-украінцы заўсёды жывуць сваёй адасобленай грамадой, сваёй дружнай замк-