Бываюць романы. Бываюць романы, поўныя дзікай непасрэднасьці і сілы. Бываюць романы з бойкамі, з сінякамі, з скаргамі, з прымірэньнямі, з выпіўкамі і г. д.
Там, дзе ёсьць жанчына, там жыцьцё ўскладняецца. Гэта — факт.
Цікавае вандраваньне.
Усю ноч ліў страшэнны дождж. На Палесьсі дажджы дзікія, жорсткія, як і ўся прырода. Як пачне ліць, дык і льле ўвесь час, ня ўціхаючы, роўным нудным тэмпам; здаецца, што будзе ён ліць так бясконца, цэлую вечнасьць, што і ліў ён заўсёды, што зусім і ня было ніколі ўчорашняга сьветлага дня.
Мы не маглі спаць. Нас гняла прыкрая думка аб тым, што дождж засадзіць нас у чатыры сьцяны, што падарожжа наша сапсуецца. Зьмітро Халімонавіч пачынаў мяне лаяць за тое, што я нешчасьлівы чалавек, што куды-б я ні паехаў, заўсёды або пойдзе дождж, або зламаецца кола, або яшчэ прытрапіцца якое няшчасьце. А я каяўся, што ў