Потым аказалася, што плугі зусім няпрыдатны да гэтае глебы, потым аказался, што колы ня трымаюцца, улазяць у пухкі махавы дол. Аднагалосна прызналі, што трактар гэтай сыстэмы тут ня пойдзе, што на асушанай балотнай глебе патрэбен гусенічны трактар з спэцыялынымі плугамі. Такіх трактароў на колфондзе няма, а таму з 2.000 гектараў, гатовых да апрацоўкі, можна сёлета ўзьняць толькі невялічкую частку, карыстаючыся больш прымітыўнай машынай — найманымі сялянскімі коньмі.
Маленькая «неувязка»…
Пакуль круціліся каля трактару, зусім не заўважылі, як скрозь цяжкую заслону хмар праціснулася цікавае сонца і таксама зірнула на наш амбарас. Ад гэтага стала раптам сьветла навокал і весела. Пад уплывам гэтага нечаканага прасьвятленьня мы адназгодна рашылі павандраваць пехатой па балоце, падзівавацца на прыгожую геомэтрычна-роўную сетку каналаў.
Мы пашлі па берагу галоўнай магістралі, узяўшы кірунак на заходнюю частку масыву. Мы йшлі то па чыстай, гладка ўтаптанай