сьцежцы над самым абрывам берагу, то па высокіх буртах — на чорных зыбучых наспах балотнай зямлі, выкінутай на бераг пры пабудове каналу. Гэтыя бурты выяўлялі сабой суцэльныя разроўненыя пляцоўкі, якія, як растлумачыў тав. Гнеўка, з цягам часу абернуцца у добрыя дарогі нутранога, гаспадарчага значэньня.
Праз пэўныя прамежкі часу дарогу перагароджвалі нам вузейшыя, але ня менш глыбокія каналы, гэтак званыя — колектары. Яны зьбіраюць ваду з розных мясьцін балота і ўліваюць яе ў галоўную магістраль. Апрача іх, ёсьць каналы яшчэ вузейшыя, зусім вузенькія — яны здаюцца чорнымі глыбокімі шчэлкамі. Такімі шчэлкамі ўся плошча асушанага масыву падзелена на роўныя дзялянкі зямлі па 2½ гектары ў кожнай — велічыня якраз такая, якая найбольш адпавядае ўмовам апрацоўкі зямлі машынамі.
Гэтыя вузенькія каналы завуцца — асушвацелі. Законная канонізаваная форма асушвацеляў — драўляныя трубы, пакладзеныя пад зямлёй, гэтак званы закрыты дранаж. Тут сьвядома зроблены быў адыход ад гэтае