формы, і вынікі атрымаліся найлепшыя. Праз гады два, як канчаткова асядзе балота, асушвацелі на палавіне сваёй глыбіні будуць закрыты пластом фашын і засыпаны да верху зямлёй — эфэкт будзе якраз такі як і ад драўляных труб. А тымчасам — якая экономія грошай! Асушваньне праз закрыты дранаж каштуе блізка 300 рублёў за гектар, а праз звычайныя асушвацелі — усяго толькі 40–50 рублёў. Розьніца досыць яскравая.
Я сказаў — калі асядзе балота. Так, асушанае балота відочна асядае. Мы бачыйі спэцыяльна ўбітыя ў зямлю невялічкія палі, якія летась былі роўна з паверхняй зямлі — цяпер яны на пядзю і больш тырчаць над паверхняй. Згодна спэцыяльных вылічэньняў і меркаваньняў балота павінна асесьці ня менш як на мэтр.
…Мы праходзілі праз шырокія пляцы абгарэлага балота. Агонь зьлізаў з яго ўсю шурпатую махавую скуру і агаліў чорнае тлустае мяса зямлі. Мы навочна пераканаліся ў тым, што балотны пажар робіць добрую справу, пакідаючы пасьля сябе гладкую, выгодную для апрацоўкі паверхню торпу. Сям-там