па гэтай чорнай паверхні прабівалася сьвежая рунь асакі. Яна была густая, роўная, зусім падобная на маладое жыта.
Ня гледзячы на тое, што ўсю ноч перад тым ліў такі страшэнны заліўны дождж, мясьцінамі мы бачылі рэдзенькі сіні дымок, які ўзьнімаўся з чорнага долу. Дождж ня здолеў да канца абтушыць упарты, уедлівы балотны пажар.
А ў іншых мясцох нашы ногі скаўзаліся ў нейкай жоўтай сьцюдзяністай гразі, падобнай на рэдкую гліну. Гэта быў спэцыфічны тарпяны попел. Калі ён бывае сухі, ён падобны тады на жоўтую тонкую пудру. Ён залазіць тады ў самыя маленькія нявідныя дзірачкі, ён пранікае ня толькі пад адзежу, а нават у шчытныя скураныя боты.
… Яшчэ вось якую бачылі мы цікавую карціну…
Там, дзе канал трапляе ў сыпкую пясквую глебу, там ніжэйшая — каля вады — частка яго берагоў замацоўваецца лазовым плятнём. Праз год лаза прарастае і замест плятня абапал канавы, над самай вадой, зьяўляюцца пышныя шнуры зеляніны. Прыгожы тады,