Старонка:Падарожжа на Новую Зямлю (1929).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

У мяккім восенскім сонцы плаваў цёплы аромат лугавога сена.


Некалькі слоў пра туземцаў.

У той самы дзень пасьля паўдня мы езьдзілі ў вёску Кузьмічы, у найвялікшы асяродак Мар’інокіх туземцаў.

Вялікая брудная вёска. Вясной яе залівае вада, а таму ўсё збожжа, увесь корм, уся салома вісіць тут на высокіх азяродах, пастаўленых цэлымі вяткамі на спэцыяльна адведзеных для гэтага гародных пляцоўках.

Цікава пабудаваны тут сялянскія двары. Фактычна двароў — у звычайным значэньні гэтага слова — амаль-што няма. Стаіць убогая хата (вакенцы ня больш, як па кукішу), за хатай гужам, адзін за адным, прытуліліся дворныя будынкі — якія будынкі! — крывыя, дзіравыя, пакалечаныя будкі… Вось і ўсё. Ні платоў, ні варот, ні павецяй.

Мы зайшліся ў адну сялянскую хату. У сенцах нас прывітала ласкавым рохканынем худая сьвіньня і з спакойнай зазвычаенай спрытнасьцю ўціснулася разам з намі ў хату.