ад грамафона, павешаныя шырокім канцом уніз. Пад гэтай трубой на спэцыяльных кратках гараць смалякі, і дым па трубе выходзіць угару, на паветра.
Між іншага, мне сказалі, што тая хата, куды мы зайшліся, яшчэ ня самая горшая ў вёсцы.
Характэрна для жыцьця тутэйшых сялян тое, што яны амаль-што зусім ня ведаюць лазьні. Два разы ў жыцьці як мае быць вымываецца паляшук: тады, як народзіцца, і тады, як памрэ. Гэта — горкі жарт, які зусім недалёка стаіць ад праўды.
Я прыслухваўся да мясцовае мовы, да славутага палескага дыялекту. У ім дзіўна злучаецца выразнае, падкрэсьленае і троху нібы расьцягнутае беларускае аканьне з ня менш выразным украінскім оканьнем. Выходзіць досыць гучна і прыемна. У зрусыфікаваных паляшукоў оканьне значна ўзмацняецца і гутарка іхная робіцца падобнай да гутаркі паўночна-ўсходніх велікарусаў.
Трэба сказаць, што русыфікацыя адчуваецца тут досыць моцна. Я сустрэў некаль-