кіх працаўнікоў сельсаветаў, настаўніцу, студэнтаў горацкай акадэміі, якія знаходзяцца тут на практычнай працы, — усе яны гаварылі жудасна ламанай, страшэнна някультурнай мовай, якая яскрава паказвала на іхную наіўную і недалужную тэндэнцыю гаварыць парасійску. Мне здаецца, што я ані-ні не памылюся, калі скажу, што з гэтага боку вялікі ўплыў на вакольны раён робіць колфонд, асабліва яго кіруючая верхавіна, дзе няма амаль-што ніводнага беларускага спэцыялістага, дзе аб беларусізацыі гавораць тонам адпачываючага пасьля добрага полудню абываталя, дзе гаворыць пабеларуску толькі адзін чалавек — прадстаўнік Навукова-дасьледчага інстытуту.
Мы вярталіся назад позным надвячоркам, калі ў лесе плавалі ўжо таемныя цені, калі з лесу, з балот гналі сяляне «тавар» (так завуць тут скаціну), калі па лесе луналі працяжліва-звонкія галасы маладых пастушкоў і пастушак.
Галасы прыляталі з усіх бакоў, з усіх куткоў глухога змрочнага лесу — і было ў іх столькі мэлёдычнасьці, столькі адвечнага