змардаваны — прасіў у некага літасьці, прасіў ратунку. І шаптаў…
Уявеце чалавека, працятага мукай і роспаччу, які хоча крычаць, хоча гукаць на ратунак, і ня мае голасу, і можа крычаць толькі шопатам.
Вось так шэпча чарот. Так крычыць чарот. І ў гэтым шопатным крыку яго поўна глыбокага смутку, поўна журбы, поўна балючае крыўды. Ён кліча, ён просіць літасьці, просіць ратунку. Яго здушаны голас мае дзіўную выразнасьць — у ім чуваць жывыя чалавечыя словы:
— Ратуйце! Я гіну… Ратуйце!
А калі мацней падыхне ветрык, крык чароту пераходзіць у жудасны лямант, і тады чамусьці здаецца, што ня толькі крыўдай і смуткам поўніцца гэты лямант, што чуваць у ім цьвёрдыя ноткі злавеснага гневу, гневу, роджанага апошнім напружаньнем гора і роспачы, гневу, якому мяжа — сьмерць.
Я слухаў шопат чароту, і чуў у ім здушаны горам і роспаччу крык Беларусі, многапакутнай краіны, над якой бязьмерным цяжа-