Яшчэ я падумаў: як часта і цяпер у наша мастацтва — у літаратуру, у тэатр, у кіно — пападае замест праўдзівых дасягненьняў братняй культуры пустое бруднае пазадзьдзе, і мы з рабскай пакорай прымаем яго, мы яго ўзвышаем, мы кідаем пад ногі яму праўдзівыя пэрлы сваіх уласных дасягненьняў. (Хіба можа быць што-небудзь добрае з Назарэта!). І знаходзяцца яшчэ ішакі (аслы), якія, вульгарызуючы і профануючы праўдзівыя думкі правадыроў, у тупой абмежаванасьці сваёй заяўляюць, што гэта ёсьць наша правільная орыентацыя!
Пра магутных жалезных зьвяроў.
Гэта быў апошні дзень нашага гасьцяваньня на Новай Зямлі. Надвор’е спрыяла нам: стаяла ціхая сонечна-мяккая восень, якая грэла зямлю сваім пяшчотным дыханьнем, якая грэла людзей цёплым напамінам аб яснотах мінулага лета, аб яснотах усяго мінулага, перажытага.
Апошняя паездка наша была ў в. Ніжын — мы ехалі паглядзець, як людзі забіраюць там