у свае рукі свавольную гарэзьніцу Арасу, як робяць з яе новую — сьціплую і слухмяную рэчку.
Яшчэ здалеку пачулі мы злоснае гурчэньне, быццам залёг там, у берагох ракі, нейкі страшны крыважэрны зьвер, гатовы кінуцца на кожнага, хто пасьмеліцца да яго падыйсьці. Потым пачуліся няясныя галасы людзей, і ўжо здалося іншае, здалося, што людзі злавілі крыважэрнага зьвера і ён стогне, пераможаны, абясьсілены, хрыпіць у апошніх перадсьмяротных патугах.
Мы выехалі на бераг Арасы і адразу ўбачылі таго страшнога магутнага зьвера. Так, ён быў пераможаны. Людзі яго перамаглі і прымусілі служыць сабе, рабіць усё тое, што яны загадаюць.
Гэта была вялізная дзівосная машына. Корпус яе стаяў на шырокім понтоне — ён быў так прыладжаны, што мог варочацца то ў адзін, то ў другі бок, і гэта сапраўды рабіла машыну падобнай да нейкага жывога стварэньня. Гэта ўражаньне ўзмацнялася яшчэ тым, што ад корпусу адыходзіў даўжэзны