Гэты зьвер завецца — зямлячарпалка. Ён прызначаны для чысткі рачнога дна, для паглыбленьня рэчкі і нават для пракопкі новага рэчышча. Ён дастае ў вадзе на тры мэтры глыбіні і мае такую сілу, што можа вырваць з зямлі самы вялізны, самы ўпарты корч.
Два такія зьвяры працуюць на Арасе. Іх выпісалі з Нямеччыны, і немцы самі прыяжджалі сюды, каб іх паставіць. Я ніяк ня мог даць веры, каб немцы — сумленныя, акуратныя немцы — маглі нас ашукаць, але мяне запэўнялі, што гэта так. Яны паставілі некалькі дрэнных слабых часьцей, і машыны часта псуюцца.
Гэтыя машыны, выгрызаючы і паглыбляючы рачное дно, паступова пасуваюцца ўніз па Арасе. Яны праходзяць за дзень у сярэднім па дзесяць мэтраў. На працягу 180 вёрст яны павінны выгрызьці ўсе перамелы, усе заносы і на дзесяткі вёрст пракапаць новае рэчышча, каб скараціць занадта вілаватую сьцежку гарэзьніцы-Арасы. Замест гэтых 180 вёрст новая — сьціплая, слухмяная — Араса будзе прабягаць толькі 120. На ўсім працягу сваім яна будзе даступнай для