лайб, для барлін і нават для плоскадонных параходаў. Апрача таго, ад аднаго толькі ўрэгуляваньня гэтае рэчкі асушацца тысячы гектараў прырэчных балот, і значна палегчыцца асушка ўсяго басэйну.
Араса стане новай жыватворчай артэрыяй гэтага раёну.
Надзіваваўшыся з работы дзівоснага зьвера-машыны, мы паплылі на лодках угару, каб паглядзець на сьляды гэтай работы. Там перад намі адкрылася ў поўнай сваёй велічы сіла машыны, сіла, якая можа перавярнуць усё, якая можа зьмяніць, перарабіць на новы лад увесь сьвет.
Нам давялося плысьці па новаму рэчышчу, праведзенаму скрозь глухі непраходны лес. Раней я дзівіўся сіле людзей, якія пракладалі праз нетры дзікага лесу роўную гладкую дарогу. Цяпер я ўдавая дзівіўся сіле машыны, якая праз гэткі самы лес правяла шырокую многаводную рэчку.
Пачынаюць з таго, што высякаюць дрэвы. Гэта і ўсё, чым трэба дапамагчы машыне. Яна сама ўжо павырывае з карэньнем тоўстыя векавыя пні, яна сама раскапае адвечную неча-