паную глебу і зробіць прытульнае чыстае логава для красуні-рэчкі.
Роўны празрысты канал, які мае 20 мэтраў ушыркі і блізка 2,4 мэтра глыбіні — вось сьляды работы магутнага жалезнага зьвера-машыны.
Яшчэ паказалі нам на Арасе месца, дзе будуецца «плывучы пасёлак». На шырокіх барлінах будуць пабудаваны дамы, у якіх маюць жыць рабочыя, што абслугоўваюць зямлячарпалкі. Гэтыя плывучыя дамы разам з самымі машынамі складуць вялікі рухомы караван, які будзе лёгка перакідацца з аднаго месца ракі на другое, які, скончыўшы работу на Арасе, можа быць скарыстаны і на любой з ншых палескіх рэк.
Мы едзем назад, і я канчаю сваё апавяданьне.
Вось і ўсё…
Мы едзем назад. Шэрым восенскім раньнем мы пакінулі поўную цудаў і хараства Новую Зямлю і падаліся далей у глыб Палесься, каб трапіць на адну з чыгуначных станцый лініі Жыткавічы–Гомель.