Гэта старонка не была вычытаная
Мы выехалі.
Даўней Амэрыкі і іншыя новыя краіны «адчынялі» такім парадкам. Садзіўся які-небўдзь Колюмб або Васко-дэ-Гама ў човен, настаўляў парусы і плыў, куды вочы глядзяць, аж датуль, пакуль човен не ўразаўся ў сухую зямлю. Тады ён выскакваў з чоўна, ставіў адпаведны сьцяг і пачынаў біць туземцаў… Краіна лічылася «адчыненай».
Цяпер падобныя справы робяцца іначай… Але трэба ўсё па парадку; трэба пачынаць так, як пачынае кожны прыстойны журналісты.
Мы выехалі і г. д.
Вось некалькі слоў пра поезд. Нічога няма больш сымпатычнага, больш прыемнага, больш лагоднага, больш прытульнага, больш спакойнага, як пасажырны поезд на слуцкай