Старонка:Падарожжа на Новую Зямлю (1929).pdf/70

Гэта старонка не была вычытаная

дзіўны куточак Палесься, дзе людзі дасталі першую слаўную перамогу над балотнай стыхіяй, дзе людзі сваімі ўласнымі рукамі будуюць свой будучы рай.

Зьмітро Халімонавіч Прышчэпаў дарогай казаў мне:

— Цяпер усё ясна. Цяпер я маю плян, маю сталую програму. Проблема колёнізацыі нашых балот для мяне разьвязана. Спроба зроблена, і спроба ўдалася. Цяпер астаецца практычная праца.

І ён дзяліўся са мной сваімі шырокімі сьмелымі плянамі — плянамі балотнае рэволюцыі, плянамі перабудовы ўсёй дзікай прыроды Палесься. У яго голасе я чуў глыбокае здаволеньне, шчырую радасьць і цьвёрдую надзею на посьпех.

Я радаваўся разам з ім, я разам з ім верыў у нашы будучыя перамогі.

.........................

Даўней Амэрыкі і іншыя новыя краіны «адчынялі» такім парадкам. Садзіўся які-небудзь Колюмб або Васко-дэ-Гама ў човен, настаўляў парусы і плыў, куды вочы глядзяць, аж