Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

Бутрым. Добра далі? (Пусьціў. Усе рагочуць).

Бутрым. Ну, годзе сварыцца!

Пракоп. Віцька ідзе!

Усе хлапцы. Ага, добра! (Узрадаваліся).

Ганна. Нарэшце! Цэлы дзень недзе бадзяўся, а нанач цягнецца!..

Бутрым. А гэта справа не твая! Маўчы і ня гаўкай, а то вецер падхопіць і да пана заімчыць!..

Пракоп. А пан вуха трымае востра!

Янук. Воўк здалёк стрэльбу чуе!

Бутрым. На тое ён і воўк!

Параска. А скажэце, браткі, толкам, куды гэта Віцька адлучаецца?

Ганна. Мала ўдзень, дык і ўночы!..

Бутрым. Маладзенькія яшчэ!.. Няхай вось зубкі адрастуць, каб языкі мацней трымаліся!

Аксіньня. Зялёная яшчэ, галубачка!

Ганна. Бач, якая сьпелая — нябось, на прыпечку ляжала, дык падсохла!..

Аксіньня. Ці незамнога гаворыш?

Бутрым. Ну, досыць, вам сварыцца! Рыхтуйцеся да поўдня з Віцькам… Вунь і стары Супрон ідзе…

Усе (радасна). Гэта-ж ён полудзень нясе! (Гоман).

Прыйшоў стары парабак Супрон з вядром, міскамі, лыжкамі і хлебам. Усе кінуліся да яго.

Супрон. Чакайце, чакайце!.. (Дзеліць хлеб. Усе пачынаюць есьці. Янук моцна сёрбае).