Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

Сурынта. Чыя яна?

Пракоп. Ня ведаю, панок. Учора толькі я з лесу вярнуўся…

Сурынта (упарта разглядаючы Касю, ня гледзячы на Пракопа). А ты што ў лесе робіш?

Бутрым (падшапнуў таму). Лес карчаваў…

Пракоп. Лес карчаваў…

Сурынта. Дык хто-ж яна?

Агата. Я скажу. Яна ня наша. (Усе захваляваліся, хлопцы скрытна замахалі на яе кулакамі).

Сурынта. А… Знача, бяглянка. Нябось, аднекуль уцякла. (Падышоў да яе). Адкуль ты, дзяўчына? (Кася павярнулася. Сурынта глянуў на яе і спыніўся).

Кася. 3 Мазыршчыны. (Становіцца на калені). Паночку, даражэнькі! Я бяглянка… пашкадуйце!.. (Віцька хацеў быў кінуцца на пана, але хлопцы стрымалі яго).

Сурынта. Устань! (Кася ўстала). Як даўно тут?

Кася. Два тыдні…

Сурынта. Якога пана парабчанка? (Паглядае то на Касю, то на помнік).

Кася. Пана Сьвяцкага.

Сурынта. А раней ты ня была тут?

Кася. Не…

Сурынта. Чаму-ж мне твар твой як-бы знаёмы. (Пауза. Пра сябе). Як падобна! Ну, добра! (Парабкі ў час размовы зацікавіліся і перасталі працаваць).Ну, а вы чаго ўтаропіліся? (Грозна). Вам што?..