Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

Сурынта. Ідзі! (Янук пайшоў управа і зьнік за могілкамі).

Сурынта. Вось дык навіна! Добра, што дазнаўся! Усіх павешу, як сабак!

Падышла Агата (плачучы).

Сурынта. А ты чаго, як той цень, снуеш за мною?

Агата. Я граблі прыйшла ўзяць!

Сурынта. Чаго-ж плачаш?

Агата. Як-жа мне ня плакаць, калі сэрца маё так баліць, так баліць! З мяне сьмяюцца, панявераць, плююць у твар!.. А што дрэннага зрабіла я вам, за што выгналі на сьмех да парабкоў!

Сурынта. Усё сказала?

Агата. Успомніце-ж, як я не здавалася на ваш загад!.. Я баялася ісьці ў вашыя харомы, вы-ж мяне гвалтам прымусілі, а потым выгналі.

Сурынта. Ідзі да парабкоў!

Агата. Застрэльце мяне лепш, як так зьдзекавацца!

Сурынта. Я сказаў, марш!

Агата. Я ня хочу ад вас нічога, толькі не пасылайце мяне да парабкоў.

Сурынта. Я ведаю, што раблю!.. Паставіў — і працуй!..

Агата. Я — хворая і не магу працаваць!

Сурынта (грозна). Марш! (Агата хацела ўзяць граблі, але Сурынта наступіў на іх нагой. Агата, сурова глянуўшы, пайшла).