Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

Агата. Віця! Я вінавата, судзі мяне!.. Я сама ня ведаю, што чыню, я не паслухала цябе, выдала гэту няшчасную парабчанку… Бараніла пана — даруй мне!..

Віцька. Мала гэтага, Агата! Каб разагнаць думкі, якія злажыліся ў нас пра цябе, ты павінна…

Агата. Усё выкажу, усё!.. Ад шчырага сэрца, каб ня быць больш вашым ворагам!.. Праўда, я бараніла яго, бараніла яго сягоньня яшчэ, вось тут, а цяпер праклінаю яго!.. Шмат праз яго няшчасных, а разам з імі і я!.. Не праганяй-жа, Віця, мяне!.. Я пастараюся заслужыць іншых да сябе адносін!..

Віцька. Мала гэтага, Агата! Такі раптоўны нахіл у наш бок мала выклікае да сябе веры… Так бараніць яго мог толькі яго сабрат — пан, а ты-ж мужычка, яго падданая, чалавек бяз права і голасу!.. Ну, скажы, што добрага мела ты ад яго? Нічога!.. Ён цябе прымусам уцягнуў у панскі палац і потым выкінуў на вуліцу! Што добрага мы маем ад яго? Век працуем, а ў нагароду гайдукі вечна лупцуюць нас! (Грозна). Не бараніць, а нож тачыць востры трэба!.. Але калі ўжо ты хочаш быць нашай прыхільніцай, дык ня шукай шчасьця пану, а кліч народ да помсты! Ад гэтага залежыць нашае шчасьце!..

Агата. Віця. Клянуся-ж, клянуся касьцьмі (на магілы) гэтых сялян, што я памшчуся, і так памшчуся, што зямля зазьзяе чырвоным полымем!..

Віцька. Ведаеш, Агата? Менш гавары, больш рабі!..